У Беларусі з 1 траўня гэтага года ўвядуць абавязковую маркіроўку безалкагольных напояў і сокаў. Пра гэта нагадваюць у Міністэрстве па падатках і зборах (МПЗ).
Нагадаем, раней чыноўнікі планавалі ўвесці маркіроўку сродкамі ідэнтыфікацыі безалкагольных напояў і сокаў з 1 кастрычніка 2025-га, але потым перанеслі на 1 траўня 2026 года. Пры гэтым для некаторых тавараў наогул адмянілі гэтае патрабаванне. Гаворка пра ўжываныя мабільныя тэлефоны і ноўтбукі.
У канцы жніўня 2025 года Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў чыноўнікаў з такую маркіроўку.
Для чаго патрэбная лічбавая маркіроўка і як яна здольная ўдарыць па кашальках пакупнікоў
Яна дазваляе прасочваць ўвесь шлях такога тавару — ад вытворцы да спажыўца. Лічыцца, што такі механізм дае пэўныя перавагі бізнесу. Па-першае, гэта паскарае і спрашчае дакументаабарот, працэсы ўзаемадзеяння бізнесу і дзяржавы. Па-другое, дазваляе павысіць канкурэнтаздольнасць добрасумленных прадпрымальнікаў і знізіць рызыку заключэння ўгодаў з несумленнымі гульцамі як на замежным, так і на ўнутраным рынку.
Улады лічаць, што для пакупнікоў гэта плюс: яны атрымаюць гарантыю набыцця легальнага тавару. Адначасова з гэтым маркіроўка тавараў нясе дадатковыя выдаткі для бізнесу (спецыяльная налепка патрабуе аплаты), што можа быць перанесенае ў раздробны кошт. То-бок для пакупнікоў тавар можа стаць даражэйшым.
Чытайце таксама






