Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Для ўладальнікаў нерухомасці, транспарту і зямельных участкаў ўвялі падатковае змяненне
  2. «Прывітанне з СІЗА». У сацсетках сузаснавальніка архітэктурнай студыі ZROBIM, куды прыходзілі сілавікі, з'явіўся дзіўны пост
  3. Навальніцы, моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру: на суботу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
  4. Выйшаў на волю Аляксей Хлястоў. Ён адбыў 14 сутак за «дробнае хуліганства»
  5. «Выбора у „Белавиа“ особого нет». В Минске заметили три необычных самолета: вероятно, они пополнят парк национального авиаперевозчика
  6. В Беларуси растет число случаев одного вида рака кожи. Его непросто распознать, а если запустить, то может дойти до ампутации конечности
  7. Лукашенко продолжает высказываться насчет визита Тихановской в Киев. Теперь решил переврать ее фразу
  8. Для этих дефицитных работников есть тысячи вакансий — их заманивают зарплатами до 7000 рублей. Но погасить кадровый «пожар» не удается
  9. «Отличник со средним баллом аттестата 9,1»: результаты ЦТ школьника, который выложил задания в сеть, аннулированы
  10. «Мы бачылі дакументы разведкі з планамі вайны на 2027−2028 гады». Зяленскі напісаў адкрыты ліст Пуціну з прапановай сустрэцца
  11. Путин прокомментировал адресованное ему письмо Зеленского с предложением встречи
  12. Чиновники придумали очередное ограничение для населения — в чем оно заключается и когда заработает
Читать по-русски


/

В Беларуси расце колькасць людзей з захворваннямі шчытападобнай залозы. Напрыклад, толькі за 2022 год зафіксавалі каля 90 тысяч новых выпадкаў. Асабліва трывожыць захворвальнасць гіпатэрыёзам (гэта дэфіцыт гармонаў шчытападобнай залозы): за апошнія 15−17 гадоў такіх дыягназаў стала больш у 12 разоў сярод дарослых, у дзяцей гэты паказчык яшчэ вышэйшы. Такую карціну ў народзе нярэдка спісваюць на рэха аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Але ці сапраўды катастрофа 1986 года дагэтуль уплывае на здароўе беларусаў і беларусак? Ці ўсё ж прычына ў іншым? Разбіраемся.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com

Як звязаныя аварыя ў Чарнобылі і стан шчытападобнай залозы

Пасля Чарнобыльскай катастрофы ў навакольнае асяроддзе трапіў ёд-131. Гэта радыеактыўнае рэчыва, што азначае яго нестабільнасць: у ядры парушаны баланс пратонаў і нейтронаў. Гэта прымушае рэчыва распадацца, імкнучыся да «гарманічнага» стану, і ў працэсе вылучаць рознае выпраменьванне. Яно і становіцца небяспечным для чалавека, бо здольнае разбураць клеткі арганізма.

Галоўнай крыніцай радыяцыйнай небяспекі ў першыя тыдні пасля аварыі на ЧАЭС стаў менавіта ёд-131. Праблема ў тым, што арганізм не адрознівае радыеактыўнага ёду ад звычайнага — ён дакладна гэтак жа «ўсмоктваецца» ў шчытападобную залозу, якой гэты элемент крытычна важны для вытворчасці гармонаў, неабходных для нармальнага функцыянавання нервовай сістэмы і метабалізму.

Такое інтэнсіўнае паглынанне радыеактыўнага ёду небяспечнае адразу з некалькіх звязаных паміж сабой прычын:

  • шкодны элемент назапашваецца ў шчытападобнай залозе;
  • асабліва моцна ўплывае на дзяцей і іх развіццё;
  • праз гэта можа павышацца рызыка захворванняў, у тым ліку раку шчытападобнай залозы.

Трапляў гэты ёд у арганізм даволі нечаканым шляхам — праз звычайнае малако. Радыеактыўнае рэчыва вызвалялася ў паветра, разганялася ветрам па шырокай тэрыторыі і асядала на траве, якую потым елі каровы, і пасля назапашвалася ў іх малацэ.

Наймацней гэта ўдарыла па дзецях — проста таму, што іх арганізм уладкаваны інакш. У прыватнасці, яны звычайна п’юць больш малака адносна масы цела, чым дарослыя, а таксама іх шчытападобная жалеза меншая памерам і актыўней назапашвае ёд, неабходны для інтэнсіўнага росту, што прыводзіць да вышэйшай дозы апраменьвання пры аднолькавым паступленні рэчыва.

Таксама рызыка развіцця раку шчытападобнай залозы моцна залежыць ад узросту на момант апраменьвання. Так, у дзяцей, старэйшых за 15 гадоў, якія зазналі выкід радыяцыі, прыкметнага павелічэння колькасці выпадкаў захворвання не назіраецца. А вось у тых, хто «насыціўся» небяспечным ёдам, калі быў малодшы за 15 гадоў, частата раку ўзрастае прыкладна ў два разы на кожныя пяць гадоў памяншэння ўзросту.

Прасцей кажучы, чым малодшае дзіця, тым яно больш адчувальнае да радыяцыі. Усё гэта высветлілі амерыканскія навукоўцы, калі разглядалі ўплыў выпрабаванняў атамных бомбаў у Невадзе, што праводзіліся ў 1951 годзе.

Акрамя таго, вынікі іншых даследаванняў сведчаць пра тое, што ўздзеянне ёду-131 падчас цяжарнасці можа павышаць рызыку развіцця раку шчытападобнай залозы ў дзіцяці прыкладна праз 20 гадоў пасля апраменьвання. Гэта азначае, што ўплыў радыяцыі на некаторых людзей мог пачацца яшчэ да нараджэння.

Чаму пагроза ёду-131 для многіх у Беларусі ўжо мінула

Небяспека радыеактыўнага ёду была асабліва высокай толькі ў першыя тыдні пасля аварыі. У гэтага рэчыва кароткі перыяд паўраспаду (каля васьмі дзён), яно хутка страчвае шкоднасны патэнцыял у навакольным асяроддзі, зніжаючы сваю актыўнасць.

У выніку больш за ўсё пацярпелі дзеці, якія нарадзіліся з 1986 да 1988 года, канстатуе МНС Беларусі. Гэтае пакаленне зазнала самае інтэнсіўнае ўздзеянне выпраменьвання праз ёд-131, таму адносіцца да групы павышанай рызыкі развіцця захворванняў, звязаных з аварыяй на ЧАЭС.

Скласці канкрэтны спіс гэтых захворванняў цяжка: наступствы ўздзеяння радыенуклідаў выяўляюцца не толькі ў павышэнні рызыкі раку шчытавідкі, але і ў парушэннях унутрычэраўнага развіцця. Гаворка можа ісці пра розныя парушэнні: запаволенне росту, прыроджаныяанамаліі, парушэнні працы органаў і іншыя.

Разам з гэтым у МНС падкрэсліваюць, што павелічэнне выяўлення такіх парушэнняў у людзей у Беларусі, імаверна, адбылося праз спалучэнне адразу некалькіх фактараў. То-бок радыенукліды адыгралі сваю ролю, аднак і іншыя рэчывы, а таксама асаблівасці харчавання зрабілі свой уклад. Для канчатковых высноваў неабходна больш даследаванняў.

Тое, што найбольшае ўздзеянне радыяцыі на шчытападобную залозу назіралася ў дзяцей малодшага ўзросту на момант аварыі на ЧАЭС, пацвярджаецца таксама звесткамісправаздачы Агенцтва па ядзернай энергіі пры Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця. Усплёск захворвання на рак шчытавідкі быў зарэгістраваны ў самых забруджаных рэгіёнах Беларусі (Гомельскай і Брэсцкай абласцях) у пачатку 1990-х гадоў. Самыя высокія паказчыкі фіксаваліся сярод тых, хто быў малодшы за чатыры гады на момант Чарнобыльскай катастрофы.

Изображение носит иллюстративный характер. Фото: freepik.com/stefamerpik
Выява мае ілюстрацыйны характар. Фота: freepik.com/stefamerpik

Такім чынам, для людзей, якія нарадзіліся ўжо ў 1990-я гады і пазней, фактар аварыі на ЧАЭС практычна не меў значэння. Да таго моманту ёд-131 ужо страціў сваю актыўнасць — і яго канцэнтрацыя ў навакольным асяроддзі хутка зніжалася да нязначных узроўняў.

Адкуль тады ў многіх у Беларусі праблемы са шчытавідкай

Адной з ключавых прычын высокай распаўсюджанасці захворванняў шчытападобнай залозы ў Беларусі гістарычна быў дэфіцыт ёду ў харчаванні. Беларусь адносіцца да рэгіёнаў з прыродна нізкім утрыманнем ёду ў глебе і вадзе, таму ў мясцовых прадуктах харчавання яго зусім няшмат. Без прыняцця мер гэта прыводзіла да ўстойлівага ёдадэфіцыту ў людзей і, як вынік, павышанай частаты захворванняў шчытападобнай залозы.

Даследаванні паказваюць, што ў 1990-я медыянныя ўзроўні ёду ў мачы ў жыхароў і жыхарак Беларусі знаходзіліся прыкладна на ўзроўні 50−65 μg/ L, у найлепшых выпадках даходзілі да 80. Але паводле крытэраў Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, гэта ў любым выпадку дэфіцыт: дастатковым узроўнем лічыцца 100−199 μg/L. У гэты перыяд таксама адзначалася высокая распаўсюджанасць дыфузнага валляка (павелічэння шчытападобнай залозы, якое можа адчувацца як ком у горле), асабліва сярод дзяцей і падлеткаў.

Пасля ўкаранення праграмы ёдавання солі з 1999 да 2000 года сітуацыя істотна палепшылася. Дэфіцыт ёду быў у значнай ступені ліквідаваны, а распаўсюджанасць валляка знізілася. Цяпер насычаецца ёдам, паводле статыстыкі, да 94% ўсёй солі.

Нягледзячы на гэта, захворванні шчытападобнай залозы па-ранейшаму сустракаюцца даволі часта, а іх выяўляльнасць расце. Гэта звязана не толькі з ёдам, але і з іншымі фактарамі: аўтаімуннымі захворваннямі, узроставымі зменамі, асаблівасцямі ладу жыцця і фактарамі навакольнага асяроддзя. У апошнія гады часцей выяўляюць гіпатэрыёз, у тым ліку дзякуючы дакладнейшай дыягностыцы і часцейшым абследаванням. Таксама адзначаецца рост выяўляльнасці раку шчытападобнай залозы, што шмат у чым звязана з паляпшэннем метадаў дыягностыкі, якія дазваляюць выяўляць нават невялікія пухліны. Дакладна такія ж працэсы адбываюцца сёння і з анкалагічнымі захворваннямі: раней іх проста не маглі дыягнаставаць.

Хаця гэты тэкст напісаны на аснове аўтарытэтных медыцынскіх крыніц, яго нельга прыраўноўваць да кансультацыі медыка. У кожнага чалавека ёсць свае асаблівасці, таму заўсёды варта кансультавацца з прафесіяналам, якому вы давяраеце.