Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. Навальніцы, моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру: на суботу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
  2. «Выбора у „Белавиа“ особого нет». В Минске заметили три необычных самолета: вероятно, они пополнят парк национального авиаперевозчика
  3. «Отличник со средним баллом аттестата 9,1»: результаты ЦТ школьника, который выложил задания в сеть, аннулированы
  4. Для этих дефицитных работников есть тысячи вакансий — их заманивают зарплатами до 7000 рублей. Но погасить кадровый «пожар» не удается
  5. «Мы бачылі дакументы разведкі з планамі вайны на 2027−2028 гады». Зяленскі напісаў адкрыты ліст Пуціну з прапановай сустрэцца
  6. Путин прокомментировал адресованное ему письмо Зеленского с предложением встречи
  7. В Беларуси растет число случаев одного вида рака кожи. Его непросто распознать, а если запустить, то может дойти до ампутации конечности
  8. Для ўладальнікаў нерухомасці, транспарту і зямельных участкаў ўвялі падатковае змяненне
  9. Лукашенко продолжает высказываться насчет визита Тихановской в Киев. Теперь решил переврать ее фразу
  10. «Прывітанне з СІЗА». У сацсетках сузаснавальніка архітэктурнай студыі ZROBIM, куды прыходзілі сілавікі, з'явіўся дзіўны пост
  11. Чиновники придумали очередное ограничение для населения — в чем оно заключается и когда заработает
Читать по-русски

апублікавана: 
абноўлена: 
/

Расіянка паказала у сацсетцы Х масла са свайго халадзільніка. На прадукце надпіс «сделано в Белоруссии». Аднак у самой Беларусі такога не сустрэнеш, і беларускія карыстальнікі ўсумніліся ў сапраўднасці масла. Пры гэтым на ўпакоўцы напісана, што зробленае яно ў Паставах. Рэч можа быць у расійскай гандлёвай сетцы.

Часть упаковки масла, продаваемого в России. Фото: x.com/Lozanna_na_Obi
Частка ўпакоўкі масла, якое прадаецца ў Расіі. Фота: x.com/Lozanna_na_Obi

Пост расіянкі са словамі «знайшла ў халадзільніку беларускае масла, і вы не паверыце…» набраў больш за 40 тысяч праглядаў менш чым за суткі. На прымацаваным фота відаць надпіс «сделано в Белоруссии» на ўпакоўцы сметанковага масла. У каментарах беларусы пішуць, што, хутчэй за ўсё, прадукт несапраўдны — у Беларусі не выкарыстоўваюць слова «Белоруссия» для абазначэння прадуктаў.

У адказ расіянка апублікавала звесткі з упакоўкі пра вытворцу — ім пазначаны Пастаўскі малочны завод на Віцебшчыне. Тамсама можна заўважыць і частку надпісу «выраблена на заказ».

Часть упаковки масла, продаваемого в России. Фото: x.com/Lozanna_na_Obi
Частка ўпакоўкі масла, якое прадаецца ў Расіі. Фота: x.com/Lozanna_na_Obi

Магчыма, разгадка менавіта ў гэтым — бо гэтае масла зробленае на заказ расійскай гандлёвай сеткі «Монетка». У сеціве можна сустрэць і іншы варыянт упакоўкі ўсё з той жа «Белоруссией». Відаць, гэта прадукт, зроблены спецыяльна для гандлёвай сеткі. Расфасаваць яго маглі ўжо ў РФ.

Дарэчы, можна сустрэць, напрыклад, сыр з тым самым вытворцам, з тым самым надпісам, з той самай «Монетки». Штрыхкод там беларускі — пачынаецца з 481. Пры гэтым стыль упакоўкі чамусьці капіюе марку «Брэст-Літоўск».

То самое масло. Фото: vk.com/shop_monetka
Тое самае масла. Фота: vk.com/shop_monetka

У Беларусі, як і ў суседніх краінах, гандлёвыя сеткі таксама прадаюць тавары пад уласнымі брэндамі — напрыклад, ёсць «Сваё» ад «Еўраопта» або «Местное известное» ад Green.