Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. У Магілёве КДБ прыйшоў з ператрусамі і праверкай тэлефонаў да людзей, якія нядаўна ездзілі ў ЕС — праваабаронцы
  2. Беларуса асудзілі на 16 гадоў калоніі па трох артыкулах. Адзін з іх — дзяржздрада — «Вясна»
  3. Подразделения Сил обороны Украины получили приказ соблюдать временный режим тишины на фронте — «Украинская правда»
  4. Пішчалаўскі парадокс. Экс-палітзняволеная — пра ператварэнне СІЗА на Валадарскага ў забаўляльную прастору
  5. «Лечение симптомов, а не болезни». Почему в Минске дворы заставлены машинами и что с этим делать
  6. «Ідзе напружаны гандаль за шторкай». Аналітык растлумачыў сэнс ланцужка сустрэч Лукашэнкі
  7. Пасля скаргі Лукашэнкі на «акіян аўтамабіляў» улады Мінска расказалі, што будуць рабіць з паркоўкамі
  8. Беларуска паказала, колькі ёй налічылі падатку на «раскошнае» аўто. У каментарах некаторыя здзівіліся
  9. «На деле это оказался не просто синячок». Беларуска забрала пятилетнего сына из больницы с гематомами — там начали проверку
  10. На субботу объявили оранжевый уровень опасности
  11. «Зразумела: выкладанне, відаць, занадта стрэсавае для мяне». Настаўніца з Беларусі вырашыла змяніць жыццё і стала сцюардэсай
Читать по-русски


Гурт VOLSKI 26 верасня афіцыйна абвясціў старт працы над новым музычным альбомам «Лісты палітвязням». Гэта больш чым проста песні — гэта грамадска-музычны праект, які ствараецца сумесна з беларускімі ініцыятывамі Палітвязынка і Дэсыдэнтбай, паведаміў гурт.

Фото: Дарья Каляда
Фото: Дарья Каляда

У альбоме плануецца 12 твораў пад назвамі тыпу «Ліст № 1…», «Ліст № 2…». Аўтары праекта з ліку музыкаў і ініцыятыў, якія ўздымаюць праблемы палітвязняў, заклікаюць пісаць лісты палітычным зняволеным рэгулярна, нягледзячы на цяжкасці. Гэта праява салідарнасці, якая дае агромністую сілу як нашым героям, так і беларускаму грамадству агулам.

«Мы маем усведамленне, што такі музычны праект неабходны, бо людзі забываюцца на палітзняволеных. Маўляў, сядзяць там — ну і сядзяць. Казалі раней, калі саджалі на тры гады: ой, да не адседзяць яны гэты тэрмін… Але людзі ўжо адседзелі і выйшлі. І з былымі палітвязнямі трэба размаўляць пра гэта», — сказаў аўтар песень і лідэр гурта Лявон Вольскі.

Для ХХI стагоддзя беспрэцэндэнтная сітуацыя ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, лічыць музыка. А каб рэпрэсіі не паўтараліся, пра гэта мусіць ведаць як мага больш людзей.

Творцы даўно планавалі гэтую грамадска-музычную кампанію, некаторыя напрацоўкі песень ўжо ёсць. А цяпер адбываецца выхад з ценю. «Я мушу пра гэта сказаць афіцыйна, каб не было дарогі назад», — зазначыў Лявон Вольскі.