Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Отличник со средним баллом аттестата 9,1»: результаты ЦТ школьника, который выложил задания в сеть, аннулированы
  2. Путин прокомментировал адресованное ему письмо Зеленского с предложением встречи
  3. В Беларуси растет число случаев одного вида рака кожи. Его непросто распознать, а если запустить, то может дойти до ампутации конечности
  4. «Мы бачылі дакументы разведкі з планамі вайны на 2027−2028 гады». Зяленскі напісаў адкрыты ліст Пуціну з прапановай сустрэцца
  5. Для ўладальнікаў нерухомасці, транспарту і зямельных участкаў ўвялі падатковае змяненне
  6. Для этих дефицитных работников есть тысячи вакансий — их заманивают зарплатами до 7000 рублей. Но погасить кадровый «пожар» не удается
  7. Выйшаў на волю Аляксей Хлястоў. Ён адбыў 14 сутак за «дробнае хуліганства»
  8. Чиновники придумали очередное ограничение для населения — в чем оно заключается и когда заработает
  9. Навальніцы, моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру: на суботу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
  10. «Выбора у „Белавиа“ особого нет». В Минске заметили три необычных самолета: вероятно, они пополнят парк национального авиаперевозчика
  11. «Прывітанне з СІЗА». У сацсетках сузаснавальніка архітэктурнай студыі ZROBIM, куды прыходзілі сілавікі, з'явіўся дзіўны пост
  12. Лукашенко продолжает высказываться насчет визита Тихановской в Киев. Теперь решил переврать ее фразу
Читать по-русски


/

Улады Мінска змянілі планы будаўніцтва чацвёртай лініі метрапалітэна. Праз гэта ў мікрараёне Зялёны Луг збіраюцца адкласці знос прыватных дамоў. Пра новы маршрут лініі расказаў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама Віктар Гуцько, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Изображение используется в качестве иллюстрации. Фото: «Минск-Новости»
Выява выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі. Фота: «Мінск-Навіны»

Праз змяненні ў планах будаўніцтва чацвёртай лініі метрапалітэна знос прыватных дамоў у Зялёным Лузе можа быць адкладзены, расказаў чыноўнік.

— У горадабудаўнічай дакументацыі прадугледжваецца знос дамоў на вул. М. Багдановіча ў рамках пракладвання метрапалітэна. Але найбліжэйшым часам гэтага, відаць, не будзе. Лінію метро мы давядзём да плошчы Бангалор, а далей плануем рухацца ўздоўж вул. Арлоўскай і пр. Пушкіна ў бок станцыі метро «Пушкінская», дзе будзе скрыжаванне з другой лініяй метро. Планаў што да пракладвання метро ў напрамку Зялёнага Луга ў найбліжэйшай перспектыве ў нас няма, — растлумачыў Гуцько.

Разам з тым пад знос пойдзе прыватная забудова ўздоўж вул. Арлоўскай, якая трапляе ў межы вытворчасці работ па будаўніцтве метро, удакладніў ён.

Нагадаем, першапачаткова планавалася, што Зеленалужская лінія мінскага метро будзе праведзеная да Зялёнага Луга. У прыватнасці, меркавалася, што на поўнач ад станцыі «Парк Дружбы народаў» (плошча Бангалор) будуць пабудаваныя таксама станцыі «Івана Мележа», «Зялёны Луг» і «Лагойская».

Чацвёртая лінія мінскага метро запланаваная як кальцавая.