Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Прывітанне з СІЗА». У сацсетках сузаснавальніка архітэктурнай студыі ZROBIM, куды прыходзілі сілавікі, з'явіўся дзіўны пост
  2. «Выбора у „Белавиа“ особого нет». В Минске заметили три необычных самолета: вероятно, они пополнят парк национального авиаперевозчика
  3. Лукашенко продолжает высказываться насчет визита Тихановской в Киев. Теперь решил переврать ее фразу
  4. В Беларуси растет число случаев одного вида рака кожи. Его непросто распознать, а если запустить, то может дойти до ампутации конечности
  5. Путин прокомментировал адресованное ему письмо Зеленского с предложением встречи
  6. «Мы бачылі дакументы разведкі з планамі вайны на 2027−2028 гады». Зяленскі напісаў адкрыты ліст Пуціну з прапановай сустрэцца
  7. Навальніцы, моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру: на суботу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
  8. Для ўладальнікаў нерухомасці, транспарту і зямельных участкаў ўвялі падатковае змяненне
  9. Для этих дефицитных работников есть тысячи вакансий — их заманивают зарплатами до 7000 рублей. Но погасить кадровый «пожар» не удается
  10. Чиновники придумали очередное ограничение для населения — в чем оно заключается и когда заработает
  11. Выйшаў на волю Аляксей Хлястоў. Ён адбыў 14 сутак за «дробнае хуліганства»
  12. «Отличник со средним баллом аттестата 9,1»: результаты ЦТ школьника, который выложил задания в сеть, аннулированы
Читать по-русски


/

Летась 21-гадовая жыхарка Маладзечна за тыдзень да вяселля зрабіла татуіроўку на руцэ і неўзабаве памерла ад сэпсісу. Выяву ёй нанёс жаніх, на якога пасля гібелі дзяўчыны завялі крымінальную справу па артыкуле пра прычыненне смерці па неасцярожнасці. Аднак хлопец не дажыў да суда і скончыў жыццё самагубствам, расказалі «Мінскай праўдзе» ў Следчым камітэце.

Рабочее место жениха погибшей девушки. Фото: УСК по Минской области
Працоўнае месца жаніха загінулай дзяўчыны. Фота: УСК па Мінскай вобласці

Трагедыя адбылася восенню 2025 года ў Маладзечне. 25-гадовы мужчына і яго 21-гадовая дзяўчына жылі разам і рыхтаваліся да вяселля. Нявеста ўжо выбрала вясельную сукенку з адкрытымі плячыма і планавала дапоўніць вобраз татуіроўкай на перадплеччы. Рашэнне было звязанае і з тым, што яе жаніх займаўся татуяваннем. На той момант у яго быў досвед каля шасці гадоў.

У кватэры маладога чалавека было абсталяванае месца для нанясення татуіровак: стаяла медыцынская кушэтка, трымальнік для абсталявання, стэлаж для інструментаў, стол, крэсла і асвятляльныя лямпы. Пры гэтым медыцынскай адукацыі ў яго не было, спецыяльнага навучання ён не праходзіў, а інфармацыю пра працу і абсталяванне працоўнага месца знаходзіў у адкрытых крыніцах.

За 11 дзён да вяселля жаніх нанёс дзяўчыне татуіроўку на левае перадплечча. Працэдура заняла каля гадзіны. У працэсе працы скура была пашкоджаная іголкай, утварылася рана. Пасля нанясення выявы яе апрацавалі антысэптыкам, нанеслі мазь, закрылі пялёнкай і зафіксавалі бінтам. На наступны дзень рану праверылі, паўторна апрацавалі і перавязалі. Дзяўчына пайшла на працу, увечары апрацоўку правялі зноў — вонкава рана не выклікала асцярог.

На наступны дзень стан дзяўчыны пагоршыўся: яна не змагла цалкам адпрацаваць змену праз кепскае самаадчуванне. Вечарам тэмпература паднялася амаль да 40 °C. Дзяўчына прымала гарачкапаніжальныя прэпараты, але ад медыцынскай дапамогі адмаўлялася. Раніцай стан крыху стабілізаваўся, аднак тэмпература трымалася. Малады чалавек вярнуўся дадому з працы і ўбачыў, што дзяўчына адчувае сябе кепска: у яе была слабасць, кашаль, яна з цяжкасцю перасоўвалася, амаль не ўставала з ложка і практычна не ела.

Пазней стан пагоршыўся: ноччу пачаліся ваніты, потым з’явіліся эпізоды страты прытомнасці, дыярэя, сутаргавыя праявы. Пасля гэтага выклікалі хуткую дапамогу, дзяўчыну даставілі ў бальніцу.

Нягледзячы на аказаную медыцынскую дапамогу, амаль праз суткі яна памерла.

Жаніх сцвярджаў, што быў упэўнены: у нявесты прастуда. Аднак, згодна з заключэннем экспертаў, прычынай смерці стаў генералізаваны запаленчы працэс — сэпсіс, які прывёў да сістэмнай недастатковасці ўнутраных органаў. На целе знайшлі рану на левым перадплеччы, якая ўзнікла ў выніку нанясення татуіроўкі. Яна была кваліфікаваная як лёгкае цялеснае пашкоджанне і не мела прамой прычыннай сувязі са смерцю, аднак стала ўваходнымі варотамі для інфекцыі, якая потым распаўсюдзілася па арганізме.

Падчас следства высветлілі, што працэдура нанясення татуіроўкі праводзілася ў хатніх умовах без выканання строгіх санітарных патрабаванняў. Таксама ў кватэры знаходзіліся хатнія жывёлы — сабака і марская свінка, якім праводзіўся грумінг, што катэгарычна недапушчальна.

Дзеянні хлопца кваліфікавалі па ч. 1 арт. 144 Крымінальнага кодэкса (Прычыненне смерці па неасцярожнасці). Следства прыйшло да высновы, што пры неабходнай уважлівасці і прадбачлівасці ён мог і мусіў прадбачыць магчымыя наступствы правядзення працэдуры ў такіх умовах.

Аднак яшчэ да перадачы справы ў суд мужчына скончыў жыццё самагубствам. У сувязі з яго смерцю крымінальную вытворчасць спынілі.