Падтрымаць нас
Беларусы на вайне
  1. «Отличник со средним баллом аттестата 9,1»: результаты ЦТ школьника, который выложил задания в сеть, аннулированы
  2. Чиновники придумали очередное ограничение для населения — в чем оно заключается и когда заработает
  3. Для ўладальнікаў нерухомасці, транспарту і зямельных участкаў ўвялі падатковае змяненне
  4. Для этих дефицитных работников есть тысячи вакансий — их заманивают зарплатами до 7000 рублей. Но погасить кадровый «пожар» не удается
  5. «Прывітанне з СІЗА». У сацсетках сузаснавальніка архітэктурнай студыі ZROBIM, куды прыходзілі сілавікі, з'явіўся дзіўны пост
  6. «Мы бачылі дакументы разведкі з планамі вайны на 2027−2028 гады». Зяленскі напісаў адкрыты ліст Пуціну з прапановай сустрэцца
  7. «Выбора у „Белавиа“ особого нет». В Минске заметили три необычных самолета: вероятно, они пополнят парк национального авиаперевозчика
  8. Навальніцы, моцныя залевы і шквалістае ўзмацненне ветру: на суботу абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
  9. Путин прокомментировал адресованное ему письмо Зеленского с предложением встречи
  10. Лукашенко продолжает высказываться насчет визита Тихановской в Киев. Теперь решил переврать ее фразу
  11. В Беларуси растет число случаев одного вида рака кожи. Его непросто распознать, а если запустить, то может дойти до ампутации конечности
Читать по-русски


/

Абломкі расійскага беспілотніка на тэрыторыі Румыніі пашкодзілі апору ліній электраперадачы і гаспадарчыя пабудовы недалёка ад горада Галац на паўднёвым усходзе краіны. Пра гэта паведаміла Міністэрства абароны Румыніі.

Истребитель Eurofighter Typhoon Королевских ВВС Великобритании. Фото: Royal Air Force
Знішчальнік Eurofighter Typhoon Каралеўскіх ВПС Вялікабрытаніі. Фота Royal Air Force выкарыстанае ў якасці ілюстрацыі

У ведамстве заявілі, што падчас расійскай начной атакі на Украіну падымалі ў паветра знішчальнікі Eurofighter Typhoon. Пілотам было дазволена атакаваць беспілотнікі.

Наземныя радары Міністэрства нацыянальнай абароны адсочвалі групу цэляў у раёне партовага горада Рэні (украінскі порт, размешчаны на левым беразе ракі Дунай), дзе былі зафіксаваныя шматлікія выбухі.

Пра падзенне беспілотніка экстранным службам паведамілі мясцовыя жыхары. Паліцыя і вайскоўцы, якія прыбылі на месца, знайшлі фрагменты беспілотнікаў.

«Міністэрства нацыянальнай абароны рашуча асуджае безадказныя дзеянні Расійскай Федэрацыі і падкрэслівае, што яны ўяўляюць сабой новы выклік рэгіянальнай бяспецы і стабільнасці ў Чарнаморскім рэгіёне.

Такія інцыдэнты дэманструюць грэбаванне Расійскай Федэрацыяй міжнародным правам і ставяць пад пагрозу не толькі бяспеку румынскіх грамадзян, але і калектыўную бяспеку NATO», — гаворыцца ў заяве Мінабароны Румыніі.

Раней расійскія дроны парушалі паветраную прастору Румыніі падчас удараў па ўкраінскіх партах, але матэрыяльнай шкоды дагэтуль не было.

Нагадаем, ноччу Украіна зазнала масіраваную расійскую атаку. У прыватнасці ў Адэскай вобласці ўдар быў нанесены па прыпартовай інфраструктуры.